У Менску будуць па-новаму прыбіраць пад’езды


З 2020 года сталічныя пад’езды будуць прыбірацца штодня. Пра гэта паведаміла намесніца генеральнага дырэктара Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Валянціна Баркоўская.

Праўда, як адзначыла чыноўніца, так часта будуць прыбіраць толькі першы паверх, паведамляюць «Минск-Новости».

Каб такая мера запрацавала, неабходна правесці выбары падрадчыкаў на ўтрыманне пад’ездаў.

Падобны эксперымент ужо паспяхова прайшоў у Заводскім раёне сталіцы: пад’езды сталі чысцейшымі, колькасць скаргаў ад жыхароў зменшылася.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў