У Менску аўтазак пратараніў чалавека: разбіта галава, увесь у крыві


Хлопец увесь у крыві, яму разібілі галаву.

Не спыняючыся працягнуў чалавека некалькі метраў чалавека. Не даюць выклікаць хуткую. Чалавека аднеслі з дарогі. Чалавек ляжыць на траве, яго валанцёры аднеслі з дарог і аказваюць медычную дапамогу.

Аўтазак уехаў у натоўп пратэстоўцаў. Паводле карэспандэнтаў Euroradio кіроўца аўтазака, найхутчэй, хацеў напужаць людзей і рухаўся на іх з вялікай хуткасцю.Адзін з пратэстоўцаў заскокнуў на бампер аўтазака. Той пачаў віхляць у правы і левы бок. Чалавек упаў пад колы, яго ледзь не задавіла.

«Прыехала хуткая, рэанімацыя. Гэта мужчына, малады хлопец, каля 30, кладуць на насілкі, увесь у крыві. Разбіта галава. Аднак людзі не разыходзяцца. Скандуюць «забойцы». Яшчэ ў 2 машыну грузяць другога пацярпелага, яму каля 50 гадоў», – перадаюць нашыя карэспандэнты з месцаў падзей.

Зараз каля Нямігі перакрыт праспект Пераможцаў, туды не пускаюць людзей. Людзі перабягаюць бліжэй да Свіслачы. Шмат вельмі людзей, скандуюць «Жыве Беларусь».

На Нямізе каля 300 байцоў унутраных войскаў, выстройваюцца ў шарэнгу. Ідуць затрыманні.

У Лідзе і Пінску, як паведамляюць сацсеткі, АМАП склаў шчыты перад пратэстоўцамі.

Пасля чарговых выбухаў АМАП пайшоў у наступ на Стэле. Людзі грукаюць па сметніцах як у барабаны. АМАП у 6-10 байцоў пайшлі наперад, пачалі страляць з ружжаў светашумавымі гранатамі, людзі ў адказ кідалі бутэлькі. АМАП зараз адышоў крыху. Людзі не адыходзяць.

Каля Стэлы людзі запалілі ліхтарыкі, чуваць гукі падобныя на светашумавыя гранаты. Пратэстоўцы скандуюць, што ў Жодзіна АМАП склаў шчыты (насамрэч у Пінску і Лідзе). На Нямізе людзей вельмі шмат, некалькі тысяч. Байцы ўнутраных войскаў пакрысе наступаюць на пратэстоўцаў, таксама чуваць светашумавыя гранаты.

Па БТ паказваюць пра ураджай і аградасягненні. Калона унутраных войскаў на Нямізе адціснулі людзей да увахода ў метро. З боку Свіслачы калона АМАПу ў шлемах і спецамуніцыя. Пратэстоўцы маюць нацыянальныя сцягі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў