У Менску пакаралі арыштам 62-гадовую жанчыну, якая даглядае 89-гадовую пенсіянерку


У судзе Заводскага раёну Менску пакаралі 15-дзённым адміністратыўным арыштам 62-гадовую Ірыну Жук. Жанчына выйшла на пікет у падтрыманне палітвязня Ігара Лосіка, піша Telegram-канал «Вясна».

62-гадовая Ірына Жук кажа, што такі быў мацярынскі парыў. Жанчына выйшла ў суботу на адзіночны пікет да ўнівермагу «Беларусь» з плакатам «Свабоду Ігару Лосіку». Праз некалькі хвілінаў Ірыну Жук затрымалі.

Нягледзячы на тое, што жанчына даглядае 89-гадовую пенсіянерку, якую ёй трэба заўтра забраць з больніцы, суддзя Алёна Някрасава пакарала Ірыну 15-дзённым адміністратыўным арыштам.

Беларус беларусу
За сцяг асудзілі 87-гадовую пенсіянерку, а шматдзетную маці адправілі на Акрэсціна
2021.01.21 21:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў