У Менску арыштаваны афіцыйны партнёр кампаніі UBER


Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка ТАА «КВТ-імпарт» – кампаніі-перавозчыка, што з’яўляецца афіцыйным партнёрам UBER у Беларусі.

Справа была распачатая Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю па Менску. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Марына Дранькова.

Дырэктар прадпрыемства падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Мужчына заключаны пад варту. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Як тлумачаць у СК, у праваахоўныя органы звярнуліся некалькі кіроўцаў, якія супрацоўнічаюць з Uber праз ТАА «КВТ-імпарт». Па іх словах, каля 150 асобаў не могуць атрымаць заробак за мінулы месяц.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў