У Менску арыштавалі хлопца, які падазраецца ў забойстве 19-гадовай дзяўчыны


Як паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту, 20-гадоваму менчуку выстаўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Паводле СК, у ноч з 9 па 10 жніўня 20-гадовы мянчук у стане алкагольнага ап’янення ў кватэры на вуліцы Сядых у Менску жорстка збіў сваю 19-гадовую знаёмую, ад чаго тая памерла на месцы здарэння.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Максімальнае пакаранне паводле ч. 2 арт.139 КК – расстрэл.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў