У Менску адновяцца перамовы Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе


Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што перамовы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску павінны аднавіцца 5 чэрвеня.

Пра гэта ён сказаў у эфіры «Радыё НВ».

Паводле яго слоў, на наступным тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павінен прадставіць новую каманду ўдзельнікаў перамоваў ад Украіны.

«Вы там убачыце некаторыя знаёмыя твары, некаторыя, магчыма, новыя», – дадаў міністр.

24 траўня Зяленскі правёў першую сустрэчу з прадстаўнікамі ўкраінскай гуманітарнай групы ТКГ у Менску. Яго паінфармавалі пра працу гуманітарнай групы, дэталі перамоваў, агучылі спісы закладнікаў і зніклых ды іншыя праблемы.

Раней Ірына Герашчанка паведаміла, што напісала заяву аб звальненні з пасады ўпаўнаважанага прэзідэнта па мірным урэгуляванні сітуацыі на Данбасе і прадстаўніка Украіны ў гуманітарнай падгрупе.

КА belsat.eu

Стужка навінаў