У Менску адкрыўся «Гогўвартс»


Цяпер, каб трапіць у свет Джаўэн Роўлінг, неабавязкова ехаць у Лондан. У сталічным гандлёвым цэнтры ALL адкрылася Школа вядзьмарства і чараўніцтва! Адкрыццё прымеркаванае да сусветнай прэм’еры 8-ай кнігі пра Гэры Потэра. Цяпер менчукі змогуць на ўласныя вочы пабачыць улюбёных герояў.

IMG_6051

IMG_5891

Перад тым, як трапіць у таямнічыя пакоі «Гогўвартсу», наведнікі пабачаць копію замку, зробленую з пяску. Каб яго пабудаваць, спатрэбілася 35 тонаў матэрыялу і два тыдні працы. Найвышэйшая кропка замку ажно 4 метры.

Самая ж экспазіцыя ўключае ў сябе некалькі пакояў: Пакой белай і цёмнай магіі, камору пад лесвіцай, Пакой вядзьмарства, Таемны пакой, а таксама пакой з крывымі люстэркамі.

IMG_5968 копия

Уваход у казачны замак вольны. Але, каб трапіць у Пакой белай магіі, дзе ўсе зробленае з лёду, давядзецца заплаціць тры рублі. Тэмпература там як у маразільнай камеры – мінус 18 градусаў, таму перад уваходам усім гасцям раздаюць цёплыя накідкі. Тут можна пабачыць фігуру Дамблдара, Гэры Потэра ды ягонага сябра Добі.

Выстава будзе цягнуцца да канца лістапада. Плануецца, што за гэты час Школу наведае каля 50 тысяч «вучняў».


Глядзіце ўсе фота:

 

Алег Ражкоў, belsat.eu

Фота аўтара.

Стужка навінаў