У Менску адкрылася выстава, прысвечаная самагонцы


У Музеі гісторыі беларускага кіно можна прасякнуцца гісторыяй беларускага самагонаварэння.

Выраб самагонкі пераследуюць па законе. Пры гэтым яна з’яўляецца нематэрыяльнай культурнай спадчынай беларусаў. У Музеі гісторыі беларускага кіно ў Менску адкрылася выстава «Лятучая, гаручая, празрыстая: гісторыя промыслу і барацьбы з ім у Беларусі».

На самагоннай выставе прадстаўленыя самыя яскравыя ўзоры сатыры і агітацыі, звязанай з гэтым напоем. Ёсць і анты-алкагольныя плакаты, тэксты да якіх пісаў Рыгор Барадулін.

Выстава працягнецца да 18 траўня.

Стужка навінаў