У Менску адключаюць батарэі: на тыдні ў Беларусі да 24 цяпла


Ацяпляльны сезон для ўсіх спажыўцоў Менску заканчваецца 22 красавіка. Пра гэта распавяла начальніца ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Менгарвыканкаму Марына Малаева, перадаюць «Минск-Новости».

У прыватнасці, батарэі адключаць у жылых дамах, інтэрнатах, гасцініцах, навучальных установах, дзіцячых садках, школах, лячэбна-прафілактычных і медычных установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках.

Hавiны
У Беларусі пачалі адключаць ацяпленне
2019.04.10 08:08

«Рашэнне прынятае з улікам цёплага надвор’я і спрыяльнага прагнозу», – сказала Малаева.

На тыдні ў Беларусі будзе цёпла і суха

Па дадзеных Белгідрамету, на гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца цёплае і сухое надворʼе. У аўторак пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, ноччу слабы, днём парывісты, па захадзе месцамі моцны парывісты. Ноччу 2-8 градусаў вышэй за нуль, месцамі – ад 0 да плюс 1. Днём 16-21 цяпла.

У сераду пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, ноччу слабы, днём парывісты, па захадзе месцамі моцны парывісты. Ноччу 2-8 градусаў вышэй за нуль, месцамі – ад мінус 1 да плюс 1. Днём 16-21 цяпла.

У чацвер будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты. Ноччу 3-10 градусаў цяпла, днём – 18-24.

У пятніцу і ў выхадныя захаваецца цёплае надворʼе. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў