У Менску адкрылася выстава рарытэтных матацыклаў


На выставе «Матацыкл на вуліцах Менску» можна пабачыць гарадзенскі «Нёман» 1938 года і нямецкія матацыклы Другой сусветнай вайны.

У 1984 годзе сям’я Старавольскіх адчыніла ў Горадні на вуліцы Брыгіцкай, 20 фабрыку металапрадукцыі. Паступова акрамя швейных машынак і іншых вырабаў прадпрыемства пераключылася на вытворчасць ровараў.

Пасля бізнесоўцы правялі рэбрэндынг, змяняючы назву фірмы на «Крэсовы завод па вытворчасці ровараў і матацыклаў «Нёман».

Ігар Мельнікаў, «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг».

Усе матацыклы – прыватныя, прадастаўленыя беларускімі ўладальнікамі.

Адзін з найбольш цікавых экспанатаў – матацыкл «Нёман» 1938 года, выраблены ў Горадні.

«Ён захаваўся ў добрым стане. Ёсць рама, рухавік, колы, шчыткі, пярэдняя вілка, сядзёлак. Рухавік таксама захаваўся», – апісвае ўнікальны матацыкл Васіль Цярэшка з Таварыства абароны помнікаў тэхнiкi i транспарту «Наша Перамога».

Ён кажа, што ў тыя часы матацыклы выраблялі небуйнымі партыямі, таму яны рабіліся добра.

У сваёй кнізе «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг» гісторык Ігар Мельнікаў адзначае, што падобных аўтэнтычных «Нёманаў» засталося толькі некалькі экзэмпляраў. Васіль Цярэшка бачыў яшчэ адзін такі ў музеі ў Варшаве. Толькі той меў рухавік аб’ёмам 100 кубічных сантыметраў, а прадстаўлены на менскай выставе мае аб’ём 125 кубічных сантыметраў. Адзін такі матацыкл каштаваў 900 злотых.

Увогуле ў Беларусі было шмат старых матацыклаў, кажа Васіль Цярэшка, але шмат іх вывезлі ў Польшчу ці Германію.

Таксама на выставе можна пабачыць «Менск» 1969 года вытворчасці, альбо М-72 (Масква) 1955 года.

Выстава праводзіцца па 5 чэрвеня, але магчыма, яна будзе падоўжаная.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў