У Менску адчынілася першая «Табакерка». Фотафакт


У Менску каля Заходняга рынку ў Кунцаўшчыне запрацаваў першы кіёск «Табакерка».

Фота – belsat.eu
Фота – belsat.eu

Сетка кіёскаў «Табакерка» належыць алігарху Аляксею Алексіну. Указ №298 «Аб імпарце тытунёвай сыравіны» Аляксандр Лукашэнка падпісаў «у мэтах стварэння дадатковых умоваў для вытворчасці тытунёвых вырабаў». Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інтэр Табака» Аляксея Алексіна атрымала ад Лукашэнкі выключнае права дзяржавы на імпарт тытуню ў межах стварэння адзінай тавараправодзячай сеткі кампаніяй «Энерга-Оіл». Летась дзеля тытунёвага бізнесу Алексіна дэпутаты Менгарсавету нават прагаласавалі за змяненне межаў Менску.

«Табакеркі» Аляксея Алексіна з’явіліся на вуліцах Менску нягледзячы на тое, што гарадскія ўлады або цалкам забаранілі кіёскі дробных прадпрымальнікаў, як у сталіцы, або значна абмежавалі іх колькасць.

Аб’ектыў
Тытунёвы бізнес і новыя алігархі пры Лукашэнку
2019.08.09 21:56

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў