У Менску адбыўся выбух у доме


Выбух у жылым доме.
Фота: МНС

У Менску ў жылым доме на вуліцы Кальцова 23 адбыўся выбух. Выбухам пашкоджаны пад’езд.

Фота: NEXTA

На месцы працуюць міліцыя і медыкі.

Выбух у жылым доме.
Фота: МНС
Выбух у жылым доме.
Фота: МНС

Выбух адбыўся ў будынку на вуліцы Кальцова 23.

«Адкрытым полымем гарыць кватэра на першым паверсе. Паводле папярэдняй інфармацыі атрымалі траўмы тры чалавекі. Будзе дапоўнена або абноўлена», – паведамляе МНС.

Выратавальнікі патушылі пажар. Як і паведамлялася раней, пацярпелі тры асобы.

Выратавальнікі на месцы пажару.
Фота: Белсат
Выратавальнікі на месцы пажару.
Фота: Белсат

Працаўнікі МНС выратавалі пяць асобаў з пад’езду, дзе гарэла кватэра, тры асобы эвакуявалі з суседняга. Паводле папярэдняй інфармацыі пажару папярэднічала ўспышка бытавога газу.

Выратавальнікі на месцы пажару.
Фота: Белсат
Пашкоджаная кватэра.
Фота: Белсат
Выратавальнікі і хуткая на месцы пажару.
Фота: Белсат
Фота з кватэры, дзе адбыўся выбух.
Фота: МНС

Відавочцы распавялі «Белсату», што выбух быў вельмі моцны і гучны. Пацярпелыя трое мужчынаў перасоўваліся самі, сядзелі на лаўцы, моцна абпаленыя асобы і валасы. Усе жывыя з’ехалі на хуткай, распавялі відавочцы.

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў