У Менску адбыўся разбойны напад на краму


Увечары 24 ліпеня нападнік атакаваў краму, патрабуючы грошы.

Інцыдэнт апісваецца ў зводцы парушэння і злачынстваў на сайце МУС, пра напад паведаміла міліцыі прадавачка.

Жанчына кажа, што ў краму зайшоў невядомы і стаў пагражаць прадметам, падобным на пісталет. Такім чынам ён хацеў атрымаць выручку крамы. Зрабіць гэта парушальніку не ўдалося, і ён знік.

Тыдзень таму ў банку ў Заслаўі мужчына ўзяў закладніцу – як пазней, высветлілася, дачку. Пазней супрацоўнікі МУС «ліквідавалі» мужчыну. Глядзіце наш сюжэт пра здарэнне ў Заслаўі:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў