У Менску адбыўся налёт на ювелірную краму


Тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС паведамляе, што днём 17 жніўня адбыўся налёт на ювелірную краму ў цэнтры Менску: злачынцы звязалі прадаўцоў і выкралі каштоўнасці.

«У 11.40 у памяшканне ювелірнага магазіна па вул. Кісялёва ўвайшлі двое мужчынаў. Распылілі пярцовы газ, рукі аднаго прадаўца звязалі пластыкавай сцяжкай, рукі другога – кайданкамі. Пасля гэтага яны захапілі ўсе каштоўнасці з вітрыны і схаваліся. Наведнікаў у краме не было», – паведамілі ў міліцыі.



У МУС адзначаюць, што на вышук злачынцаў арыентаваныя ўсе працаўнікі міліцыі.

На месцы здарэння. Фота – t.me/pressmvd
На месцы здарэння. Фота – t.me/pressmvd

Начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Іван Кубракоў адзначыў, што налёт, паводле папярэдняй інфармацыі, здзейснілі два чалавекі.

Распачатая справа па ч.2 арт.207 (разбой, учынены групай асобаў) Крымінальнага кодэкса. У СК адзначаюць, што злачынцы забралі з крамы «пераважна залатыя ювелірныя вырабы».

Hавiны
Берасцеец з сякерай зладзіў пагром у гіпермаркеце. Міліцыя выкарыстала зброю
2019.08.17 09:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў