У Менску адбыўся Марш пенсіянераў


У цэнтры Менску 5 кастрычніка адбыўся Марш пэнсіянэраў у падтрымку пераменаў у Беларусі.

Удзельнікі маршу сабраліся на плошчы Незалежнасці і прайшлі шэсцем па праспекце. Дэманстранты прынеслі з сабою плакаты «Мы за мір. Жыве Беларусь. Не садызму», «Загляне сонца i y нашае аконца», «Сыходзь», «Мы не змаглі раней, дапаможам цяпер», «Не веру Лукашенка, БТ i RT. Веру сваiм дзецям і Святлане Алексiевiч».

Пратэстоўцы дайшлі да будынку МДЛУ, каб падтрымаць студэнтаў. Яны скандавалі «Бабулі – супраць АМАПу», «Нашыя дзеці – лепш за ўсіх» і «Жыве Беларусь».

Потым дэманстранты прайшлі да плошчы Якуба Коласа. Сталыя людзі ўсклалі кветкі на плошчы Якуба Коласа, шмат хто з іх спусціўся ў метро. Прыкладна а 17:30 марш скончыўся.

Акцыя прайшла без затрыманняў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў