У Менску абмяркоўваюць транзіт расейскай нафты


Аператары нафтаправоду «Дружба» сабраліся 26 красавіка ў канцэрне «Белнафтахім» у Менску, каб абмеркаваць урэгуляванне транзіту расейскай нафты. На перамовы прыбылі прадстаўнікі Польшчы, Украіны і расейскага аператара «Транснефть».

Беларускі бок прадставіць прапановы па тэхнічным рашэнні праблемы прыпынення транзіту нафты з Расея, заявіў старшыня «Белнафтахіму» Андрэй Рыбакоў, перадае ТАСС.

Hавiны
Украіна спыніла транзіт няякаснай расейскай нафты. У Менску абмяркуюць, што рабіць далей
2019.04.26 11:57

Паводле яго, беларускі бюджэт і нафтатранспартныя арганізацыі нясуць страты ад прыпынення транзіту. Рыбакоў адзначыў, што няякасная сыравіна прывяла да пазаштатнай працы беларускіх НПЗ, зніжэння выпрацоўкі нафтапрадуктаў і невыканання кантрактных абавязацельстваў перад спажыўцамі.

Ён падкрэсліў патрэбу выпрацаваць адпаведныя рашэнні праблемы, аднаўленне паставак якаснай сыравіны на НПЗ і транзіту нафты.

У сваю чаргу намеснік міністра энергетыкі РФ Павел Сарокін выказаў упэўненасць у тым, што праблемы транзіту нафты з РФ па нафтаправодзе «Дружба» вырашацца ў канструктыўным ключы.

Hавiны
Супадзенне? Няякасная расейская нафта прыносіць страты Беларусі
2019.04.23 16:28

Ён падкрэсліў, што ўсе ўдзельнікі сустрэчы з’яўляюцца спажыўцамі і карыстальнікамі адзінай сістэмы магістральных нафтаправодаў і ад гэтага залежыць бяспека энергазабеспячэння істотнай часткі Еўропы. На яго думку, вялікая праца, якая была праведзеная для падрыхтоўкі гэтай сустрэчы, дапаможа прыйсці да хуткага эфектыўнага рашэнню для ўсіх бакоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў