У Менску 5-гадовы хлопчык так хацеў на вуліцу, што зваліўся з вакна. Яго выратавалі суседзі


Хлопчыка злавілі ў разгорнуты плед.

Здарэнне адбылося ўвечары 9 ліпеня. Пра выпадак напісаў сведка інцыдэнту Сяргей у Twitter’ы.

Маці з двума дзецьмі пайшлі на шпацыр, а трэці сын застаўся дома. Ён таксама хацеў на вуліцу. Дзіця вывалілася з вакна 7 паверха, але павіс на раме. Дзіця заўважылі мясцовыя жыхары, яны ўзялі ў суседзяў з першага паверху плед. У яго хлопчыка і злавілі.

«Лавілі ў плед, плед парваўся. Сярод тых, хто лавіў, знайшоўся доктар-хірург. Ён і аказаў першую дапамогу. Спадзяюся, героям залічыцца», – напісаў Сяргей.

Дзіця шпіталізавалі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў