У Менскім раёне ратавальнікі знялі 11-гадовую дзяўчынку з вышкі сотавай сувязі


Пра інцыдэнт паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Увечары 22 лютага ратавальнікі Менскага раёну атрымалі сігнал ад жанчыны, што яе 11-гадовая дачка не вярнулася дадому. Са словаў знаёмых дзяўчыны, магчыма, яна знаходзіцца на вышцы сотавай сувязі побач з вёскай Атоліна Менскага раёну.

Пазней супрацоўнікі міліцыі пацвердзілі, што дзяўчынка сапраўды знаходзіцца на вышцы сотавай сувязі (на вышыні 45 метраў, агульная вышыня вышкі – 65 метраў), пры гэтым не можа самастойна спусціцца.

На месца выехалі падраздзяленні МНС. З дапамогай ратавальнай вяроўкі, у суправаджэнні двух ратавальнікаў дзяўчынку спусцілі на зямлю. Медыкі даставілі яе ў шпіталь з дыягназам «агульнае пераахалоджванне».

Акрамя таго, ратавальнікі аказалі пацярпелай экстраную псіхалагічную дапамогу.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў