У Менскім раёне пры пажары загінулі дзеці. СК распачаў крымінальную справу


Позна ўвечары 26 ліпеня ў адным з інтэрнатаў пасёлку Лясной адбыўся пажар, у якім загінулі дзеці: 4-гадовы хлопчык і 7-гадовая дзяўчынка.

«Па дадзеных следства, незадоўга да пажару дзеці былі пакінутыя ў пакоі інтэрната іх бацькам – 32-гадовым мужчынам«, – паведамляе сайт Следчага камітэту.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.159 (свядомае пакіданне без дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця або здароўя стане і пазбаўленай магчымасці прыняць меры да самазахавання па маленстве) Крымінальнага кодэкса.

У СК не ўдакладняюць, ці змешчаны мужчына пад варту.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў