У Менскім раёне мужчына збіў жанчыну палкаю да смерці


Менскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу ў дачыненні 57-гадовага мужчыны, які падазраецца ў забойстве сужыцелькі. Здарэнне адбылося ў вёскі Каралішчавічы.

«Па падазрэнні ў здзяйсненні цяжкага злачынства затрыманы 57-гадовы жыхар Менскага раёну, які працуе прыбіральшчыкам тэрыторыі на мясцовым прадпрыемстве. У ходзе допыту падазраваны растлумачыў, што на працягу некалькіх гадоў пацярпелая пражывала ў яго. Напярэдадні жанчына без дазволу ўзяла яго грошы і растраціла. Калі мужчына гэта выявіў вечарам, то раззлаваўся. Падчас сваркі затрыманы палкай збіў сужыцельку. Ад атрыманых множных цялесных пашкоджанняў яна ўначы памерла», – паведамляе сайт СК.

Калі гаспадар хаты знайшоў сваю сужыцельку без прыкмет жыцця, ён выклікаў хуткую дапамогу. Тыя ў сваю чаргу звярнуліся ў міліцыю.

Жанчыне было 58 гадоў.

Справа распачатая паводле ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэксу – наўмыснае прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі па неасцярожнасці смерць жанчыны.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары