У менскім метро здымаюць рэкламу са сценаў


Сцены на станцыях менскага метро вызваляюць ад рэкламы, інфармацыя будзе размяшчацца на лайтбоксах, плазменных экранах і маніторах.

Як паведамілі БелТА ў рэкламна-інфармацыйным аддзеле сталічнай падземкі, працы будуць праводзіцца паэтапна ў адпаведнасці з дызайн-праектамі, якія ўзгоднены камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама.

Змены ўжо адбыліся на станцыях «Маскоўская», «Плошча Якуба Коласа», «Акадэмія навук», часткова ад рэкламы вызвалілі і іншыя станцыі.

«Рэкламныя плакаты прыбіраем пасля заканчэння дзеяння дамоваў з рэкламадаўцамі. Да гэтай працы прыступілі з пачатку студзеня», – распавялі спецыялісты.

Як паведамлялася раней, камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкама прыняў рашэнне ўпарадкаваць размяшчэнне вонкавай рэкламы ў горадзе. Выгляд рэкламных канструкцыяў вызначаецца з улікам архітэктурных і функцыянальных асаблівасцяў аб’ектаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў