У менскім метро мужчына скокнуў на рэйкі і пабег у тунэль


Менскае метро, ілюстратыўнае фота

Як паведамляе афіцыйны твітэр-акаунт метрапалітэна Менску, увечары 25 снежня невядомы мужчына спыніў рух цягнікоў на станцыі «Інстытут культуры».

«У 20.39 на ст. Інстытут культуры на пуць саскочыў мужчына і пабег у тунэль. Адразу было знята напружанне з кантактнай рэйкі. Правапарушальнік затрыманы інспектарамі службы бяспекі. У 20.55 рух цягнікоў адноўлена», – гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба метрапалітэна не ўдакладняе, навошта мужчына гэта зрабіў. Таксама невядома, ці будзе ён прыцягнуты да адказнасці за свой учынак.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары