У менскім гатэлі «Юбілейны» злавілі змяю


Ратавальнікі адлавілі змяю на 4-м паверсе ў холе гасцінічнага комплексу «Юбілейны» на праспекце Пераможцаў у Менску. Інцыдэнт адбыўся 26 верасня ўвечары.

Змяю (маісавы полаз альбінос) была не ядавітая, яе выявілі працаўнікі гатэля. Пакуль невядома каму належыць змея.

Фота – minsk.mchs.gov.by

«Цяпер змяя знаходзіцца ў заапарку, дзе застанецца пакуль не знойдзецца гаспадар», – паведамілі ў МНС.

Нагадаем, у жніўні ў Менску ратавальнікі лавілі тыгровага пітона – яго знайшлі на тэрыторыі дзіцячага садку №292 на вуліцы Убарэвіча. Тыгровы пітон належыць жыхару Менска. Ён купіў пітона ў заалагічнай краме сталіцы і трымаў дома ў якасці хатняй жывёлы. Пасля інцыдэнту мянчук забраў пітона да сябе.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары