У Менскім гарадскім клінічным інфекцыйным шпіталі ўвялі каранцін


28 лютага з 9 гадзінаў раніцы ў Менскім інфекцыйным шпіталі ўвялі каранцін. З гэтага моманту наведванне хворых і ўваход на тэрыторыю больніцы забаронены, піша Інтэрфакс.

Менскі гарадскі інфекцыйны шпіталь часова спыніў планавы прыём пацыентаў, акрамя пацыентаў дыспансернага аддзялення па ВІЧ і дыспансернага кабінета па гепатыту, якія маюць патрэбу ў выдачы лекавых сродкаў для працягу лячэння.

На ўваходзе ў Менскую клінічную больніцу інфекцыйных захворванняў.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

У шпіталі цяпер знаходзіцца інфікаваны на каронавірус студэнт з Ірану, а таксама асобы, з якімі ён меў зносіны.

Каранцін уведзены з 28 лютага з 9 гадзіны раніцы.

Аналагічная захада ўжытая і ў дачыненні да інтэрнатаў БНТУ. Наведванне тут забараняецца на нявызначаны тэрмін.

27 лютага ў студэнта з Ірану, які навучаецца ў БНТУ, афіцыйна пацвердзілі наяўнасць каронавірусу. Грамадзяніна Ірану і асобаў, з якімі ён кантактаваў, змясцілі ў Менскі інфекцыйны шпіталь. Медыкі паведамляюць, што інфікаваны пачувае сябе здавальняюча.

Студэнт з Ірану прыбыў у Беларусь 22 лютага.

Што рабіць, каб не падхапіць заразу?

  • Абавязкова трэба мыць рукі з мылам. Чым часцей, тым лепш! Але рабіце гэта правільна. Тут інструкцыя.
  • Не дакранайцеся да рота і твару нямытымі рукамі.
  • Узмацняйце імунітэт.
  • Лепш не цалавацца і не паціскаць рукі.
  • Пазбягайце кантактаў з хворымі.
  • Калі ёсць магчымасць, то насіце маску. Мяняйце яе раз на дзве гадзіны.
  • Карыстайцеся дэзынфектарамі на спіртавой аснове.
  • Праветрывайце памяшканні, у якіх вы жывяце і працуеце.
  • Тлумачце дзецям, чаму варта мыць рукі!
Абноўлена
БНТУ пераводзяць на індывідуальнае навучанне. У студэнта гэтай ВНУ выявілі каронавірус. ВІДЭА
2020.02.28 08:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў