У менскім двары згарэў аўтамабіль


У маторным адсеку 17-гадовага легкавіка адбылося ўзгаранне.

У выніку пажару пярэдняя частка аўтамабіля цалкам знішчаная, таксама пашкоджаны задні бампер і лакафарбавае пакрыццё побач прыпаркаванага BMW.

Супрацоўнікі МНС мяркуюць, што прычына ўзгарання – кароткае замыканне электраправодкі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў