У менскім аэрапорце затрымалі японца з арсеналам зброі


На нацыянальным лётнішча «Менск» беларускія праваахоўнікі затрымалі грамадзяніна Японіі за спробу незаконнага перамяшчэння зброі з тэрыторыі Украіны.

Мытнікі і служба авіяцыйнай бяспекі аэрапорту «Менск» звярнулі ўвагу на вялікі паходны заплечнік грамадзяніна Японіі, які ляцеў з Украіны ў Абʼяднаныя Арабскія Эміраты з перасадкай у Менску.[/vc_column_text][vc_single_image image=”290322″ img_size=”large”][vc_column_text]«Дагляд багажу пацвердзіў, што ў торбе быў цэлы арсенал частак зброі: замкі да карабіна, магазіны да аўтаматаў Калашнікава і да пісталетаў, патроны, аптычныя прыцэлы, спускавыя гаплікі, штык-нажы і іншыя складовыя часткі агнястрэльнай зброі », – цытуе прэсавую групу аэрапорту «Інтэрфакс».

Экспертыза ўпраўлення Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў Беларусі па Менску ідэнтыфікавала гэтыя прадметы як кампаненты агнястрэльнай зброі, прыдатныя для стральбы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”290314″ img_size=”large”][vc_column_text]Уладальнік багажу не змог прадʼявіць супрацоўнікам мытні дакументы на набыццё і перасоўванне частак стралковай зброі і адмовіўся ад тлумачэнняў, дзе і навошта набыў іх.

Японца затрымалі, вядзецца праверка.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў