Пасля двух начных адключэнняў святла ў менскім аэрапорце з’явіліся дадатковыя крыніцы электраэнергіі. Чыноўнікі абяцаюць, што пасажыры і турысты больш не застануцца заблакаваныя ў будынку. Пра гэта паведамляе REFORM.by.
Новыя рэзервы ўсталяваныя і гатовыя да працы, рапартуюць у Міністэрстве транспарту.
«Я больш стаўлю пытанне не чаму гэта здарылася, а чаму не спрацавалі ўсе рэзервовыя крыніцы сілкавання: пасля 40 хвілінаў працы яны адключыліся. Сёння ўжо набытыя два дызель-генератары, якія дазваляюць выключыць такія падзеі», – сказаў першы намеснік міністра транспарту і камунікацыяў Аляксей Ляхновіч.
У Нацыянальным аэрапорце электрычнасць знікла ў верасні два разы. 13 верасня а 22.05 прыкладна на 45 хвілін аэрапорт працаваў на аўтаномных крыніцах асвятлення. А 29 верасня пасажыры апынуліся ў поўнай цемры ажно з 4 ночы да 9 гадзінаў раніцы.
Збой у працы аэрапорту паўплываў на расклад вылетаў і прылётаў дзясякаў рэйсаў. Прычыны здарэння да гэтага часу высвятляюцца.
СК belsat.eu