У менскіх трамваях хутка з'явіцца бясплатны Wi-Fi


Падлучыцца да інтэрнэту можна будзе ўжо ў чэрвені. У перспектыве новаўвядзенне будзе і ва ўсіх відах транспарту сталіцы, паведамляе Telegram-канал Менгарвыканкаму.

У чэрвені ў адным з менскіх трамваяў зʼявіцца бясплатны WiFi. У якім маршуце – пакуль што невядома.

«Новаўвядзенне будзе карысным не толькі для пасажыраў. WiFi у транспарце дазволіць развіваць у горадзе сістэму продажы і праверкі праязных білетаў з дапамогаю смартфону», – кажуць у Менгарвыканкаме.

Падключыць бяздротавы інтэрнэт у трамваях стала магчыма дзякуючы неназванай прыватнай кампаніі. У будучыні плануецца ўсталяваць WiFi ва ўсіх відах транспарту ў сталіцы.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў