У менскіх школах пачалі адмаўляцца ад папяровых дзённікаў


Ілюстратыўнае фота – Віктар Драчоў/ТАСС

Электронныя журналы і дзённікі дзейнічаюць больш, чымся ў палове з 242 установаў агульнай і сярэдняй адукацыі сталіцы.

«Сэрвіс увялі ў 137 установах Менску. У трынаццаці з іх ужо адмовіліся ад вядзення папяровага варыянту дзённікаў», – распавяла ў размове з тэлеканалам «СТВ» старшыня аддзелу дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Марына Ільюшчэня.

Паводле чыноўніцы, усе сталічныя школы падключаныя да высокахуткаснага інтэрнэту – гэта і стварыла ўмовы для запуску камп’ютарных базаў.

Марына Ільюшчэня, старшыня аддзелу дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму. Кадр з відэаматэрыялу СТВ

Зараз менскія ўлады плануюць развіваць і больш актыўна ўкараняць гэты сэрвіс.

Паводле Ільюшчэні, большасць школаў далучылася да ініцыятывы менавіта цягам гэтага акадэмічнага году.

ДД

Стужка навінаў