У менскіх офісах некалькіх IT-кампаніяў праходзяць вобшукі


Прычына вобшукаў пакуль што невядомая.

Сёння, 13 жніўня, крыніцам The Bell стала вядома, што невядомыя людзі ў чорнай вопратцы са зброяй прыйшлі ў офіс «Яндекс» у Менску. Офіс кампаніі заблакаваны разам з некалькімі супрацоўнікамі.

«Нам даслалі ў працоўны чат сённяшнюю навіну, але больш мы нічога не ведаем. У нас каранцін з сакавіка і ў офісе, падаецца, нікога, апроч ахоўніка, няма», – распавяла «Белсату» супрацоўніца менскага офісу кампаніі «Яндекс»

Пазней «Онлайнер» паведаміў пра вобшукі ў офісах Яндекс. Таксі і Uber. Гэтая інфармацыя была пацверджаная прэс-службамі.

Гэта ж датычыць і Wargaming. Супрацоўнікі кампаніі ананімна пацвердзілі «Белсату», што туды зараз едуць сілавікі і ўсіх папрасілі пакінуць офіс.

***

Будзе абнаўленне

КТ belsat.eu

Стужка навінаў