У Менскай вобласці ад сурагатаў алкаголю сёлета памерлі 27 чалавек


Факты смерці зарэгістраваныя ў 13 раёнах: Менскам, Смалявіцкім, Барысаўскім, Жодзінскім, Маладзечанскім, Бярэзінскім, Вілейскім, Клецкім, Капыльскім, Слуцкім, Стаўбцоўскім, Уздзенскім і Чэрвеньскім, паведамілі ва УУС Менаблвыканкама.

Праверкі паказалі, што ў большасці выпадкаў прычынай смерці стала ўжыванне сурагатаў, якія змяшчаюць у сваім складзе метылавы спірт. У міліцыі ўдакладнілі, што гаворка ў першую чаргу ідзе пра аўтамабільны шклоачышчальнік, а таксама вадкасці для мыцця вокнаў, антыфрыз, растваральнік і парфумерныя вырабы.

Асаблівую небяспеку, праз адсутнасць у цане, уяўляе сабой менавіта аўтамабільная шклоачышчальная вадкасць», – падкрэслілі праваахоўнікі. Гэтак, у сакавіку гэтага года, выпіўшы такой вадкасці, памерлі трое жыхароў вёскі Наваселле Менскага раёна. У шклоачышчальніку ёсць дэнатуруючыя дадаткі – дыэтылфталат, спажыванне якога не па прызначэнні стварае пагрозу жыццю і здароўю чалавека.

КА, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў