У Менскай школе № 93, якую адкрываў 1 верасня Лукашэнка, выбухнуў вогнетушыцель?


Як паведамілі «Белсату» відавочцы, у школе № 93 у Менску адбылося надзвычайнае здарэнне. Верагодна, выбухнуў вогнетушыцель.

Каля школы – машыны хуткай дапамогі. У будынак нікога не пускаюць.

У самой школе адмовіліся ад каментароў «Белсату». У прыватнасці, па тэлефоне карэспандэнту тэлеканалу адказалі толькі ў бухгалтэрыі. Там адзначылі, што нічога надзвычайнага не было.

«Так, была нейкая сітуацыя. Але нічога страшанага, падрабязнасцяў мы не ведаем, тэлефануйце «загадчыкам гаспадаркі», – сказалі «Белсату» у бухгалтэрыі.

На момант напісання публікацыі па тэлефонах школьнай адміністрацыі ніхто не адказваў.

Hавiны
Пасля скандалу ў Гомлі школьнікаў масава прымушаюць здаваць усе гэджэты перад заняткамі
2019.09.24 13:29

Паводле «Нашай нівы», у школе «спрацаваў вогнетушыцель», а хуткая была выкліканая, бо «ў аднаго з дзяцей – ангіна».

СК belsat.eu

Стужка навінаў