У менскай гімназіі дзеці з чырвоным сцягам маршыруюць пад песню «І Ленін – такі малады». Відэафакт


Блог 1863x у telegram-канале апублікаваў відэа, на якім школьнікі старэйшых класаў маршыруюць пад камуністычную песню «І зноў працягваецца бой» з чырвоным сцягам. Сцвярджаецца, што відэа знялі ў гімназіі №3 г. Менску.

Песня была напісаная яшчэ ў 1974 годзе, яна прысвечана Кастрычніцкай рэвалюцыі і Уладзіміру Леніну. Прыпеў там такі:

«І зноў працягваецца бой,

І сэрцу трывожна ў грудзі.

І Ленін – такі малады,

І юны кастрычнік наперадзе!»

На гэтым тыдні вялікі рэзананс набыла запіс інцыдэнту ў адной з гімназіяў, дзе настаўнікі і намесніца дырэктара змушалі вучняў фатаграфавацца на білет чальца БРСМ. Гэта адзінае, чаго патрабавалі ад юнакоў, бо ў арганізацыю іх ужо запісалі – без на тое згоды.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў