У Менск з Украіны прыляцеў самалёт, каб забраць дзяцей, якія пацярпелі ў ДТЗ


Медычны самалёт АН-26. Фота: dsns.gov.ua

Сёння раніцай украінскі медычны самалёт АН-26 Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацыяў вылецеў у Беларусь, каб транспартаваць ва Украіну трох хлопчыкаў, якія пацярпелі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння.

«Зараз стан пацярпелых хоць і цяжкі, аднак дазваляе вярнуць хлопчыкаў дадому для далейшага лячэння. Таму, ужо сёння Андрэя, Арцёма і Платона самалётам ДСНС транспартуюць ва Украіну», – паведамляюць у ДСНС Украіны.

Нагадаем, што аварыя адбылася раніцай 13 траўня на аўтадарозе Р-98 «Камянец-Шарашова-Свіслач». Аўтобус з украінскай дзіцячай футбольнай камандай сутыкнуўся з пагрузчыкам Амкадор бліз вёскі Мартынюкі. У выніку ДТЗ загінуў 13-гадовы хлопчык, яшчэ шасцёра былі дастаўленыя ў шпіталь з цяжкімі траўмамі.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары