У Менгарвыканкаме распавялі, колькі елак набылі менчукі на навагодніх базарах


Менчукі стараліся выбраць елкі да 1 метра

У Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Менгарвыканкаму распавялі пра продажы на ёлачных базарах.

Перад святамі менчукі набылі каля 35 тыс. навагодніх дрэваў, паведаміла прэс-сакратар упраўлення Яна Гурская.

Калі ў мінулыя гады менчукі пераважна набывалі дрэвы ад 1 да 2 метраў, то гэтым разам выбіралі дрэвы да 1 метра – на іх прыйшлося каля 52 % продажаў.

Елкі ў Менску прадавалі на 237 пляцоўках. Дрэвы да 1 метра каштавалі Br 10-22.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў