У Мельбурне аўтамабіль наехаў на мінакоў, прынамсі 16 чалавек параненыя


У аўстралійскім Мельбурне аўтамабіль наехаў на мінакоў, у выніку пацярпелі прынамсі 16 асобаў.

Па інфармацыі Reuters, паліцыя арыштавала кіроўцу, але канкрэтны матыў яго ўчынку праваахоўнікі пакуль не называюць.

 

Ступень траўмаў ўсіх пацярпелых пакуль не вядомая. Паводле дадзеных агенства, два чалавекі былі шпіталізаваныя, адно з іх дзіця з цяжкай траўмай галавы.

 

У студзені гэтага года ў Мельбурне падчас аналагічнага наезду на мінакоў, 4 чалавекі загінулі і больш за 20 былі параненыя.

КА, belsat.eu

 

Стужка навінаў