У Мексіцы ў выніку нападу наркакартэлю загінулі 14 чалавек


У мексіканскім штаце Каауіла 14 чалавек загінулі ў выніку нападу прадстаўнікоў наркакартэлю на адміністрацыю муніцыпалітэту Вілля-Уньён, піша Reuters.

Злачынцы прыбылі ў мястэчка на 14 узброеных пікапах і адкрылі агонь па дзяржаўных установах.

Перастрэлка цягнулася больш за гадзіну.

ВІДЭА
Гандляры смерцю. Як рэжым сацыялістаў у Венесуэле зарабляе на наркотыках
2019.01.29 16:01

Як расказаў губернатар штату Мігель Рыкельме, сярод загінулых 4 паліцыянтаў і 10 узброеных нападнікаў. Сярод прадстаўнікоў дзяржаўных установаў ёсць зніклыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў