Колькасць ахвяраў землятрусу ў Мексіцы дасягнула 90 чалавек


Землятрус, які адбыўся ўночы на 8 верасня, – найбуйнейшы за апошнія 80 гадоў.

Ратавальныя службы паведамілі, што колькасць загінулых ў выніку разбуральнага землятрусу ў штаце Аахака складае прынамсі 90 чалавек.

Землятрус з магнітудаю 8,1 адбыўся ў паўднёвых штатах Аахака і Ч’япас ўночы з чацвярга на пятніцу, сейсмічныя хвалі дайшлі да Мехіка і закранулі Гватэмалу і Сальвадор.

Ратавальныя працы цягнуліся да вечара суботы. Reuters падае, што многія людзі дагэтуль баяцца вяртацца ў свае дамы, пашкоджаныя і аслабленыя ў вынікі падземных штуршкоў.

Горад Хучытан у штацу Аахака быў практычна знішчаны: у руіны пераўтварылася большасць будынкаў гораду, у тым ліку ратуша і касцёлы.

Гэта было жорстка, жорстка. Гэта выглядала як монстр, як цягнік, які нясецца па дахах дамоў, – цытуе агенцтва Хесуса Мендозу, аднаго з мясцовых жыхароў, які сабраўся каля разбуранага будынку ратушы.

Штуршкоў такой магутнасці ў Мексіцы не было ўжо больш за восемдзесят гадоў.

ДД

Стужка навінаў