У Мазыры пенсіянер скінуў з 9-га паверху дзвюх котак, бо тыя мяўкалі


Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339-1 («Жорсткае абыходжанне з жывёлаю») Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у дачыненні 69-гадовага жыхара Мазыра.

«Па версіі следства, 10 ліпеня 2019 года ў дзённы час пенсіянер у кватэры былой жонкі распіваў разам з ёй і гасцямі спіртныя напоі. У кватэры, размешчанай на 9 паверсе, таксама пражывалі дзве хатнія коткі. У нейкі момант пенсіянер выйшаў на балкон і скінуў жывёлаў уніз, бок яго вельмі раздражняла іх мяўканне. Адна з котак атрымала калецтва ў выглядзе пералому хрыбта. Другая котка не пацярпела», – паведамляе сайт СК Беларусі.

Праваахоўнікі кажуць, што падазраваны раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. У апошні раз быў судзімы ў 2015 годзе за крадзеж і цяпер находзіцца пад прэвентыўным наглядам. Следчыя высунулі мужчыне абвінавачванне ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, а таксама ў парушэнні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

  • Частка 1 артыкулу 339-1 («Жорсткае абыходжанне з жывёлаю») прадугледжвае пакаранне грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
Hавiны
Узаконеныя забойствы на вачах у дзяцей. Чаму на нашых вуліцах расстрэльваюць жывёлінаў?
2019.04.12 18:35

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў