У Мазырскім раёне апорай ЛЭП забіла электраманцёра


На месцы здарэння.
Фота: t.me/skgovby

У Мазырскім раёне загінуў электраманцёр. Інцыдэнт здарыўся 13 верасня на мясцовым участку буравых працаў філіялу «Маладзечанскае кіраванне буравых работ ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».

Як адзначылі ў Следчым камітэце, разарваўся трос, з дапамогай якога ўсталёўвалі жалезабетонную апору высакавольтнай лініі. У выніку апора ўпала на 56-гадовага электраманцёра, які ў выніку памёр на месцы здарэння.

Першым пра здарэнне паведаміў тэлеграм-канал NEXTA Lite. Паводле яго, прычына трагедыі – «няякасныя і старыя пад’ёмныя стропы, на якіх новыя расейскія гаспадары былога «Белтрансгазу» традыцыйна эканомяць».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў