У Маскве затрыманыя шэсць працаўнікоў ФСБ


Сярод арыштаваных тры супрацоўнікі спецпадраздзялення «Альфа», баец групы спецпрызначэння «Вымпел» і два афіцэры ўпраўлення «К» (банкаўскі аддзел) ФСБ Расеі, піша РБК.

Паводле выдання, працаўнікоў ФСБ падазраюць у крадзяжы ад 140 да 170 млн руб ($2,2 – 2,6 млн). Па справе таксама праходзіць працаўнік Акадэміі ФСБ.

Афіцэры ФСБ інсцэнізавалі ў банку ператрус, пры якім прысутнічалі працаўнікі Цэнтра спецыяльнага прызначэння (у яго ўваходзяць «Альфа» і «Вымпел»). Ператрус праводзіўся па падробленым пастанове, адзначае крыніца РБК.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў