У Маскве затрымалі байца MMA Аляксея Кудзіна, які адправіў у накаўт сілавіка ў Маладзечне


Яго чакае экстрадыцыя ў Беларусь.

Даведка
Аляксей Кудзін.
Фота: kudin_alexey_mma / instagram

Чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксей Кудзін браў удзел у жнівеньскіх пратэстах у Маладзечне, дзе жыве. Пасля затрымання Аляксей некалькі тыдняў правёў у следчым ізалятары ў Жодзіне, а 21 жніўня яго перавялі пад хатні арышт, піша nn.by.

19 верасня ў Маладзечне павінен быў распачацца суд. Кудзіна абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу – «Супраціўленне працаўніку органаў унутраных справаў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак». Максімальная санкцыя – да пяці гадоў пазбаўлення волі.

На пасяджэнне Аляксей не з’явіўся, стала вядома, што ён пакінуў Беларусь. У інтэрв’ю Аляксей распавёў пра акалічнасці падзеяў у Маладзечне і свае ўцёкі.

Hавiны
«Даў так, што запусціў у космас». Чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксей Кудзін пра тое, як яго затрымлівалі
2020.12.10 19:54

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў