У Маскве затрымалі яшчэ аднаго фігуранта «маскоўскай справы». Яго злавілі ў Беларусі


У Маскве затрымалі 22-гадовага Мікіту Чырцова, абвешчанага ў вышук пасля акцыі пратэсту 27 ліпеня, паведамляе «ОВД-Инфо». Яго даставілі ў аддзяленне паліцыі Прэсненскага раёну Масквы.

Хлопца абвінавачваюць паводле артыкулу аб гвалце ў дачыненні да прадстаўніка ўлады.

30 жніўня Чырцова выслалі з Беларусі.

Hавiны
Затрыманага ў Беларусі ўдзельніка маскоўскіх пратэстаў выслалі ў Расею
2019.08.30 19:36

Пасля акцыі 27 ліпеня Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб масавых закалотах (г.зв. «маскоўскую справу»), у якой праходзяць 13 фігурантаў. Яшчэ 4 асобы абвінавачваюцца ў гвалце ў дачыненні паліцыянтаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў