У Маскве затрымалі ўкраінскага журналіста. ФСБ называе яго «палкоўнікам выведкі»


Раман Сушчанка зʼяўляецца карэспандэнтам інфармацыйнага агенцтва «Укрінфарм». 30 верасня ён па асабістых справах прыляцеў у Маскву. Яго затрымалі адразу па прылёту ў аэрапорт 30 верасня.

Паводле дадзеных расейскіх спецслужбаў, Сушчанка збіраў сакрэтныя звесткі аб дзейнасці Узброеных сілаў і Нацгвардыі Расеі. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за шпіянаж. ТАСС паведаміў, што журналіста арыштавалі на два месяцы. Цяпер ён знаходзіцца ў турме «Лефортава».

«Украінфарм» назвала затрыманне Сушчанкі спланаванай правакацыяй. Ягоныя інтарэсы будзе бараніць адвакат Марк Фэйгін. Праўнік катэгарычна абвяргае дачыненне журналіста да шпіянажу.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў