У Маскве затрымалі праваабаронцаў за пікеты ў памяць Наталлі Эстэміравай


У Маскве на Краснай плошчы затрымалі трох асобаў, якія прымалі ўдзел у адзіночных пікетах у памяць пра намесніка кіраўніка аддзялення праваабарончага цэнтру «Мемарыял» у Чачэніі Наталлі Эстэміравай, забітай 10 гадоў таму пры так і не высветленых абставінах, піша newsru.com.

Сярод затрыманых апынуліся старшыня Рады ПЦ «Мемарыял» Аляксандр Чаркасаў, сябра Рады ПЦ «Мемарыял» Святлана Ганушкіна, журналістка «Новай газеты» Алена Мілашына.

За што забілі праваабаронцу

Чачэнская праваабаронца Наталля Эстэмірава была выкрадзена раніцай 15 ліпеня 2009 году непадалёк ад свайго дому ў Грозным. Праз некалькі гадзінаў яе цела з агнястрэльнымі раненнямі было знойдзена ў суседняй Інгушэціі.

Эстэмірава пачала супрацоўнічаць з праваабарончым цэнтрам «Мемарыял» восенню 1999 году, калі пачалася другая вайсковая кампанія ў Чачэніі. Праваабаронца дакументавала злачынства спачатку з боку расейскіх вайскоўцаў і паліцыі, а потым і з боку чачэнскіх сілавых структураў.

У 2008 годзе пасля таго, як Наталля Эстэмірава выступіла супраць патрабавання чачэнскіх уладаў пра абавязковае нашэнне жанчынамі хусткі, ёй пагражаў асабіста кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў.

З афіцыйнай версіяй праваабаронцы не згодныя

У студзені 2010 году Следчы камітэт РФ паведаміў, што забойства Наталлі Эстэміравай здзейсніў баявік Алхазур Баша, які на момант заявы быў ужо забіты. Паводле следства, злачынца здзейсніў забойства таму што Эстэмірава ведала пра яго дачынення да вербавання баевікоў.

Hавiны
Напады на журналістаў у Расеі ўлады не расследуюць належным чынам
2018.11.02 22:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў