У Маскве затрымалі экс-міністра расейскага ўрада


У Маскве затрымалі былога паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта РФ у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе, экс-міністра Віктара Ішаева.

Паводле «Інтэрфаксу», Ішаева затрымалі па справе аб махінацыях у лясной галіне. Працаўнікі ФСБ таксама прыйшлі з ператрусам да намесніка старшыні ўрада Хабараўскага краю па пытаннях бяспекі і ўзаемадзеяння з федэральнымі органамі дзяржаўнай улады Уладзіміра Хлапова.

Сілавікі затрыманне Ішаева пакуль не пракаментавалі.

З 1991 года Ішаева быў губернатарам Хабараўскага краю, у красавіку 2009-га яго прызначылі паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. У траўні 2012 года ён узначаліў Міністэрства па развіцці Далёкага Усходу. У канцы жніўня 2013-га Ішаева вызвалілі ад усіх пасадаў. З 2013 па 2018 год ён працаваў у дзяржаўнай карпарацыі «Раснафты».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў