У Маскве затрымалі беларуса, які перавозіў наркотыкі


На Ленінградскім вакзале ў Маскве паліцыя затрымала 37-гадовага грамадзяніна Беларусі, у якога выявілі кілаграм наркатычных рэчываў, паведамляе прэсавая служба МУС Расеі.

Беларуса затрымалі на Ленінградскім вакзале. Падчас асабістага агляду паліцыя выявіла ў мужчыны каля кілаграму наркатычнага сродку N-метылэфедрон (амфетамін).

37-гадовы беспрацоўны патлумачыў, што прыехаў у Маскву працаваць яшчэ 5 студзеня. Але пасля няўдалай спробы ўладкавацца на працу, ён пабачыў у інтэрнэце аб’яву, паводле якой неабходна было перавозіць за вялікія грошы пэўны тавар. За такую паслугу «працадаўца» абяцаў каля 60 000 рублёў (каля 1000 долараў ЗША).

Паліцыя распачала крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 5 арт. 228.1 КК РФ. Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе турэмнага зняволення на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.

Hавiны
Інжынера «Беларуськалію» затрымалі за наркотыкі
2019.12.20 20:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў