У Маскве за содні ад каронавірусу памерлі 3 чалавекі


69-гадовая жанчына, у якой было пацверджана заражэнне каронавірусам, памерла ў Маскве 28 сакавіка, паведамляе «Интерфакс».

Пры паступленні ў лякарню ў пацыенткі дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію, заявілі ў дэпартаменце аховы здароўя па Маскве. Жанчына таксама мела шэраг спадарожных захворванняў.

Гэта пяты па ліку смяротны выпадак з заражэннем COVID-19 у Маскве і сёмы ў Расеі. Таксама гэта стала трэцяй смерцю за мінулы дзень: раней улады паведамілі пра смерць пацыентаў у Арэнбургу і Санкт-Пецярбургу.

Паводле афіцыйных дадзеных, у Расеі каронавірусам заразіліся 1264 чалавекі, з іх 49 паправіліся.

Hавiны
Расея з 30 сакавіка цалкам закрывае межы, у тым ліку з Беларуссю
2020.03.28 16:32

КА belsat.eu

Стужка навінаў