У Маскве ў рэдакцыі выдання, якое належыць Міхаілу Хадаркоўскаму, праходзіць вобшук

Таксама сілавікі зрабілі ператрус у кватэры шэф-рэдактара «МБХ-медиа» Сяргея Прастакова і яшчэ некаторых актывістаў.

У рэдакцыі «МБХ-медиа», якое належыць Міхаілу Хадаркоўскаму, зараз праходзіць ператрус, пішуць супрацоўнікі выдання. Таксама вобшукі прайшлі ў кватэры шэф-редактора «МБХ медиа» Сяргея Прастакова. У яго забралі ўсю тэхніку і карткі.

Таксама вобшукі адбываюцца ў офісе арганізацыі «Открытая Россия», якую таксама заснаваў Міхаіл Хадаркоўскі. Фармальны повад – справа ЮКОСа 2003 года, аднак рэальнай іх прычынаю можа быць заяўка на мітынг 15 ліпеня супраць паправак у Канстытуцыю Расеі.

Таксама з вобшукамі прыйшлі да каардынатараў ініцыятывы «Правозащиты Открытки» Таццяны Усманавай, Вольгі Гарэлік і Аляксею Пранішнікаву. Супрацоўнікі паліцыі таксама прыйшлі да муніцыпальнай дэпутаткі Юліі Галямінай. У кватэрах, дзе праводзяцца ператрусы, не пускаюць адвакатаў.

  • Справа ЮКОСа адбывалася ў 2003 годзе і была звязаны з актывамі нафтавай кампаніі «ЮКОС», якая належала алігарху Міхаілу Хадаркоўскаму. У выніку ён правёў у турме 8 год.
  • Справа ЮКОСа была прызнаная міжнароднымі структурамі палітычна матываванай, а сам Міхаіл Хадаркоўскі – вязнем сумлення.

КТ belsat.eu

Hавiны