У Маскве таксіст дамагаўся беларускай спявачкі, збіў яе нагамі і паламаў нос


Мужчына быў незадаволены, што артыстка адмовіла яму ў інтыме. Здарэнне адбылося ў Маскве пасля ейнага выступу ў караоке.

Спявачцы выклікалі таксі, якім яна мелася даехаць дадому. Троху ад’ехаўшы ад месца, таксіст спыніў аўта і пачаў заляцацца да Жукавай. Калі тая адмовіла, ён пачаў яе збіваць нагамі, зламаў нос ды прымусіў заплаціць падвойны кошт за паездку.

«Я была ўся ў крыві», – распавяла журналістам Жукава.

Артыстка звярнулася ў паліцыю. Цяпер нападніка шукаюць.

Вольга Жукава ўдзельнічала ў адборы на «Еўрабачанне» ад Беларусі. Яна зʼяўляецца салісткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі і ўладальніцай тытулу «Міс грудзі Беларусі».

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары